Жанчына пашкодзіла чужы аўтамабіль бутэлькай, кінутай з акна
23.05.2017 16:44
—
Разное
|
![]() Фота: uvd.grodno.by На вуліцы Пестрака ў Гродне аўтамабіль пацярпеў ад бутэлькі, кінутай з акна. Здарэнне адбылося ў мінулую нядзелю, паведамляе 25-гадовая гродзенка знайшла ў сябе дома пустую бутэльку з-пад гарэлкі і выкінула яе ў акно. Асаблівую небяспеку сітуацыі дадало тое, што кватэра знаходзіцца на дзявятым паверсе. На шчасце, бутэлька не трапіла на людзей, але пацэліла ў "Таёту Авенсіс", прыпаркаваную ўнізе. Бутэлька пашкодзіла аўтамабілю дах і разбілася. На гродзенку пачалі крымінальную справу за хуліганства. Дарэчы, сама яна знаходзіцца ў сацыяльным адпачынку па доглядзе за дзіцем. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd.grodno.by На вуліцы Пестрака ў Гродне аўтамабіль пацярпеў ад бутэлькі, кінутай з акна. Здарэнне адбылося ў мінулую нядзелю, паведамляе прэс-служба УУС... |
|