У Пермскім краі Расіі ў дарожнай аварыі загінулі трое беларусаў. 21.by

У Пермскім краі Расіі ў дарожнай аварыі загінулі трое беларусаў

28.05.2017 18:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: 59.мвд.рф

Трое беларусаў загінулі і яшчэ двое пацярпелі ў аўтааварыі, якая здарылася ў горадзе Бярэзнікі ў Пермскім краі Расіі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МЗС. Цяпер дыпламаты займаюцца вывучэннем сітуацыі. Яны атрымалі ад мясцовых уладаў адказ на запыт і асабістыя дадзеныя беларусаў, якія трапілі ў аўтакатастрофу. Вядома, што беларусы знаходзіліся ў Пермскім краі па службовых справах.

Інфармацыя пра здарэнне з’явілася ў расійскай прэсе са спасылкай на ўпраўленне МУС Расіі па Пермскім краі. 27 траўня ў 19.50 аўтамабіль “Міцубісі”, за рулём якога быў мужчына 1988 года нараджэння, раптоўна выскачыў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з аўтобусам МАЗ. Кіроўца машыны і двое яго пасажыраў загінулі на месцы. Яшчэ двое пасажыраў атрымалі пашкоджанні і былі дастаўленыя ў лякарню. Траўмаваныя таксама двое пасажыраў аўтобуса.

Па факце здарэння праводзіцца праверка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: 59.мвд.рф Трое беларусаў загінулі і яшчэ двое пацярпелі ў аўтааварыі, якая здарылася ў горадзе Бярэзнікі ў Пермскім краі Расіі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика