Падчас урагану ў маскоўскім рэгіёне пацярпеў адзін беларус
30.05.2017 21:46
—
Разное
|
Фота: АГН "Москва" Падчас учорашняга ўрагану ў маскоўскім рэгіёне пацярпеў адзін беларус. Мужчыне 40 гадоў. Ён атрымаў шматлікія траўмы і шпіталізаваны ў Дамадзедаўскую цэнтральную гарадскую бальніцу ў стане сярэдняй цяжкасці (у яго закрытыя траўмы жывата і грудной клеткі, пералом рэбраў, вывіх левага пляча), інфармуе Беларускія дыпламаты адсочваюць сітуацыю з беларускім грамадзянінам, падтрымліваюць кантакт з урачом, які займаецца яго лячэннем. Падчас урагану ў Маскве загінулі 11 чалавек, пацярпелі 168. У Падмаскоўі загінулі 5 чалавек, 34 шпіталізаваныя. Дзе менавіта пацярпеў беларус і пры якіх абставінах, не паведамляецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: АГН "Москва" Падчас учорашняга ўрагану ў маскоўскім рэгіёне пацярпеў адзін беларус. Мужчыне 40 гадоў. Ён атрымаў шматлікія траўмы і шпіталізаваны ў... |
|