Праваабаронца: Раю фіскальным органам праверыць, дзе грошы зняволеных
01.06.2017 18:48
—
Разное
|
Андрэй Бандарэнка, кадр з відэа Падчас размовы з журналістамі 31 траўня міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч заявіў, што намераны даручыць Дэпартаменту выканання пакаранняў Як бачна з інфармацыі, размешчанай на афіцыйным сайце Дэпартамента выканання пакаранняў, за кратамі сапраўды могуць вырабіць што заўгодна: ад рукавіцаў да формы міліцэйскага спецназу і ад зэдлікаў да шыкоўных канап ды ложкаў. Відавочна, спецыялісты для таго, каб шыць хакейную форму, за кратамі знойдуцца. А заробак, які атрымліваюць зняволеныя за сваю працу, дазваляе зрабіць яе больш таннай у параўнанні з вырабленай на замежных фабрыках, кажа ў эфіры Еўрарадыё праваабаронца Андрэй Бандарэнка. Бо заробак вязня, па яго словах, складае… 50-60 капеек за месяц. Бандарэнка: “Як вядома, зараз у нас у адпаведнасці з працоўным заканадаўствам дзейнічае кантрактная сістэма. Але з асуджаным кантракт не падпісваецца — гэта ўнутраны загад, падпісаны міністрам Шуневічам. Адпаведна, зняволены не можа за сваю працу атрымліваць аплату згодна з Працоўным кодэксам Беларусі. Адпаведна, у адміністрацыі месцаў пазбаўлення волі, тых калектываў, дзе працуюць асуджаныя, ёсць магчымасць плаціць заробак, зыходзячы з асабістых меркаванняў наконт таго, колькі гэтая праца каштуе. У той жа час мы бачым, што Дэпартамент вырабляе дастаткова шырокі спектр прадукцыі. Але ён нібыта не ў стане адпаведна плаціць тым людзям, якія гэтую прадукцыю вырабляюць. Думаю, тут дастаткова шырокае поле дзейнасці для фіскальных органаў, якім бы я прапанаваў праверыць, якім чынам арганізаваная гэта праца”. Цалкам паглядзець размову з Андрэем Бандарэнкам можна тут:Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Андрэй Бандарэнка, кадр з відэа Падчас размовы з журналістамі 31 траўня міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч заявіў, што намераны даручыць Дэпартаменту...
|
|