Студэнт Буда-Кашалёўскага каледжа памёр пасля заняткаў фізкультуры. 21.by

Студэнт Буда-Кашалёўскага каледжа памёр пасля заняткаў фізкультуры

05.06.2017 20:06 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Буда-Кашалёўскі райаддзел Следчага камітэта пачаў праверку па факце смерці 18-гадовага навучэнца аграрна-тэхнічнага каледжа. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Трагедыя ў каледжы адбылася ўдзень 30 траўня. Трэцякурснік быў у інтэрнаце, калі ў яго рэзка пагоршылася самаадчуванне. Аднакурснікі выклікалі "хуткую", аднак медыкам не ўдалося рэанімаваць хлопца. Ён памёр.

Як удакладняе мясцовае выданне "Авангард", хутчэй за ўсё прычынай смерці стала спыненне сэрца. Аляксей быў на занятках фізкультуры, пасля якіх накіраваўся ў інтэрнат. Там яму і стала кепска. У райаддзеле Следчага камітэта кажуць, што юнак меў праблемы з сэрцам, але супрацьпаказанняў да заняткаў фізкультурай не меў. 

Падчас праверкі следчыя апыталі відавочцаў здарэння, аднакурснікаў юнака, работнікаў каледжа. Таксама яны азнаёміліся з медыцынскай дакументацыяй. Праверка выявіла, што смерць навучэнца не мае крымінальнага характару. Аднак для высвятлення прычын смерці будзе праводзіцца судова-медыцынская экспертыза.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Буда-Кашалёўскі райаддзел Следчага камітэта пачаў праверку па факце смерці 18-гадовага навучэнца аграрна-тэхнічнага каледжа. Пра гэта агенцтву БЕЛТА...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика