Жанчына, якая спрабавала сябе спаліць, была на лячэнні ў псіхіятрычнай бальніцы
09.06.2017 15:18
—
Разное
|
![]() Фота: gp.by У жанчыны, якая раніцай 9 чэрвеня спрабавала сябе спаліць у прахадной гомельскага прадпрыемства “Камінтэрн”, апёкі складаюць больш за 50% цела (раней гаворка ішла пра 35%). Яна паступіла ў бальніцу ў цяжкім стане, знаходзіцца ў рэанімацыі. Як інфармуе тэлеканал , калі жанчына прыходзіла ў свядомасць, то гаварыла, што ў апошнія два тыдні яна знаходзілася на лячэнні ў Гомельскай абласной псіхіятрычнай бальніцы. Еўрарадыё датэлефанавалася да гэтай бальніцы і там пацвердзілі, што згаданая жанчына сапраўды была ў іх. , здарэнне адбылося ў 7.30-7.40. 55-гадовая жанчына, якая працуе прыбіральшчыцай, загадзя абліла сябе нейкай гаручай вадкасцю. Яна прыйшла на прахадную і запальнічкай сябе падпаліла. Мужчына, які рамантаваў турнікет, не разгубіўся і патушыў яе, выратаваў жанчыне жыццё. Вядома, што ў жанчыны нядаўна памёр муж. У яе ўзніклі праблемы з атрыманнем з Карэліі дакументаў для пацвярджэння працоўнага стажу (яна афармляла пенсію). Магчыма, гэта яе падштурхнула на такі крок. Гендырэктар прадпрыемства характарызуе работніцу станоўча, кажа, што яна атрымлівала “годны заробак”. адзін з работнікаў, жанчына зарабляла каля 400 рублёў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gp.by У жанчыны, якая раніцай 9 чэрвеня спрабавала сябе спаліць у прахадной гомельскага прадпрыемства “Камінтэрн”, апёкі складаюць больш за 50% цела (раней... |
|