У Магілёве згарэў стары будынак — помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя. 21.by

У Магілёве згарэў стары будынак — помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя

11.06.2017 13:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Радыё Свабода, МНС

У Магілёве згарэў стары будынак па вуліцы Лазарэнкі — помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя. Здарэнне адбылося яшчэ ў пятніцу позна ўвечары. Як паведамляе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, агнём знішчана 100 квадратных метраў даху і 50 квадратных метраў перакрыццяў. Ніхто не пацярпеў. Прычына пажару высвятляецца.

Гэтая старая камяніца не эксплуатавалася з 2006 года. Яшчэ дваццаць гадоў таму тут месціўся выцвярэзнік. Нягледзячы на статус помніка архітэктуры, будынак пакрысе разбураўся і ніяк не ахоўваўся — трапіць унутр мог любы ахвочы.

Старшыня абласной рады Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Уладзімір Краўчанка ў інтэрв’ю Радыё Свабода сказаў, што не здзівіцца, калі следства назаве прычынай пажару падпал. На думку спецыялістам, мясцовым уладам хочацца “зачысціць” тэрыторыю ў цэнтры горада і старыя будынкі толькі замінаюць ім, таму камяніцы не ахоўваецца і не перадаецца ніякай арганізацыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Радыё Свабода, МНС У Магілёве згарэў стары будынак па вуліцы Лазарэнкі — помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя. Здарэнне адбылося яшчэ ў пятніцу позна ўвечары....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика