Мужчына скраў трактар, каб з’ездзіць у краму па цыгарэты
13.06.2017 18:44
—
Разное
|
![]() Фота: Bymedia.net Мужчына скраў трактар, каб з’ездзіць у краму па цыгарэты. Здарэнне адбылося 12 чэрвеня ў вёсцы Жытлін Івацэвіцкага раёна. Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці Таццяна Сівіцкая, пра знікненне трактара заявіў дырэктар прыватнага прадпрыемства, якое спецыялізуецца на лесанарыхтоўцы. Міліцыя знайшла яго ў лесе каля вёскі Карочын. Высветлілася, што трактар скраў 35-гадовы мужчына. Ён быў у стане алкагольнага ап’янення і не хацеў ісці ў суседнюю вёску пешшу. Да яе ён не даехаў — не саўладаў з кіраваннем і пакінуў трактар у канаве. Распачатая крымінальная справа. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Bymedia.net Мужчына скраў трактар, каб з’ездзіць у краму па цыгарэты. Здарэнне адбылося 12 чэрвеня ў вёсцы Жытлін Івацэвіцкага раёна. Як паведаміла БЕЛТА... |
|