Медыкі пакуль не гатовыя назваць прычыну смерці 9-гадовага хлопчыка ў Гродне. 21.by

Медыкі пакуль не гатовыя назваць прычыну смерці 9-гадовага хлопчыка ў Гродне

15.06.2017 20:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: poltava.today

Медыкі і судмедэксперты пакуль не гатовыя сказаць, што магло стаць прычынай смерці 9-гадовага хлопчыка з Бераставіцкага раёна. Пра гэта журналістам паведаміў галоўны лекар Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы Сяргей Таранцей

"Дзіця прывезла ў бальніцу наша выязная рэанімацыйная брыгада ў суботу, 10 чэрвеня, у 18.15 са шпіталя ў Бераставіцы. Дзіця паступіла ў цяжкім стане. Яму праведзеныя ўсе неабходныя дыягнастычныя і лекавыя мерапрыемствы. Нягледзячы на ​​гэта, хлопчык памёр раніцай у нядзелю", — перадае БЕЛТА словы медыка.

Праверкай гэтага здарэння займаецца камісія Міністэрства аховы здароўя. Таксама з нядзелі сваю праверку ладзіць Следчы камітэт. Па гэтым факце прызначылі судова-медыцынскую экспертызу. 

Як паведамляла Еўрарадыё, хлопчыку стала кепска ў аздараўленчым летніку ў Бераставіцкім раёне. Паводле неафіцыйнай інфармацыі дзіця скардзілася на боль у жываце. У суботу яго даставілі ў Бераставіцкую лякарню, а потым выклікалі туды рэанімабіль з Гродна. Выратаваць хлопчыка не ўдалося. 

Вядома, што ён быў інвалідам па зроку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: poltava.today Медыкі і судмедэксперты пакуль не гатовыя сказаць, што магло стаць прычынай смерці 9-гадовага хлопчыка з Бераставіцкага раёна. Пра гэта журналістам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика