У Баранавічах адбыўся разбойны напад на прадпрымальніка
16.06.2017 11:14
—
Разное
|
![]() Фота: БЕЛТА У Баранавічах шукаюць мужчын, якія ўчынілі разбойны напад на кватэру прадпрымальніка. Пра падрабязнасці здарэння агенцтву распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка. Інцыдэнт адбыўся 13 чэрвеня каля трэцяй гадзіны ночы. Два невядомыя ў масках забраліся ў кватэру на трэцім паверсе жылога дома па вуліцы Жукава, дзе пражывае 44-гадовы прадпрымальнік. У гэты момант мужчына знаходзіўся дома. Зламыснікі звязалі яго і з ужываннем сілы запатрабавалі аддаць ім грошы. Мужчына распавёў ім, дзе знаходзяцца яго ашчаджэнні. Забраўшы іх, злачынцы ўцяклі. Вызваліўшыся, прадпрымальнік звярнуўся па дапамогу да суседзяў і папрасіў паведаміць пра напад у міліцыю. Мужчыну аказалі неадкладную меддапамогу. Ступень цяжкасці атрыманых ім траўмаў цяпер удакладняецца. Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу за разбой, учынены з мэтай завалодання маёмасцю ў асабліва буйным памеры. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У Баранавічах шукаюць мужчын, якія ўчынілі разбойны напад на кватэру прадпрымальніка. Пра падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны... |
|