Пад Барысавам УАЗ урэзаўся ў калону байкераў. 21.by

Пад Барысавам УАЗ урэзаўся ў калону байкераў

17.06.2017 11:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: VK.com

Пад Барысавам УАЗ урэзаўся ў калону байкераў. Здарэнне адбылося ўвечары 16 чэрвеня на 434-м кіламетры аўтатрасы М1 каля развязкі Барысаў-Беразіно. У выніку аварыі сама меней чатыры матацыклісты атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, паведамляюць сведкі ў суполцы ВКонтакте “Типичный Борисов”.

Паводле звестак БЕЛТА, трое з іх атрымалі цяжкія траўмы і былі дастаўленыя ў рэанімацыйнае аддзяленне бліжэйшай лякарні. На месцы аварыі працавала аператыўна-следчая група. Прычыны і абставіны ДТЗ высвятляюцца, вядзецца апытанне сведкаў.

Па некаторых звестках, адзін УАЗ цягнуў на жорсткай счэпцы іншы. У нейкі момант яны пачалі перастраенне у суседнюю паласу, па якой рухаліся сем матацыклістаў. Трое з іх паспелі праехаць, аднак чатыры не змаглі размінуцца і пазбегнуць сутыкнення.
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: VK.com Пад Барысавам УАЗ урэзаўся ў калону байкераў. Здарэнне адбылося ўвечары 16 чэрвеня на 434-м кіламетры аўтатрасы М1 каля развязкі Барысаў-Беразіно. У...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика