Памерла жанчына, якая падпаліла сябе на прахадной прадпрыемства ў Гомелі
19.06.2017 11:58
—
Разное
|
![]() Фота: gp.by У Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы № 1 у нядзелю, 18 чэрвеня, памерла жанчына, якая падпаліла сябе на прахадной фабрыкі “Камінтэрн”. У яе было 57% апёкаў цела. Медыкі змагаліся за яе жыццё дзевяць дзён. Пра гэта паведаміў галоўны лекар бальніцы Алег Ядранцаў. Здарэнне 55-гадовая жанчына прыйшла на працу каля 7.30, яе вопратка ўжо была аблітая гаручай вадкасцю. Яна падпаліла сябе запальнічкай. Адзін з мужчын накінуў на жанчыну коўдру і збіў полымя. Паведамлялася, што ў жанчыны нядаўна памёр муж. На фабрыцы яна працавала прыбіральшчыцай, адміністрацыя характарызавала яе станоўча. Жанчына перажывала з-за праблем з афармленнем пенсіі, якраз узніклі з атрыманнем неабходных дакументаў з Карэліі, дзе яна нейкі час працавала. Відавочцы распавядаюць, што падчас спробы самаспалення прыбіральшчыца крычала, што “ў яе скралі 18 гадоў працоўнага стажу”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gp.by У Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы № 1 у нядзелю, 18 чэрвеня, памерла жанчына, якая падпаліла сябе на прахадной фабрыкі “Камінтэрн”. У яе было 57%... |
|