Уначы ў цэнтры Мінска пад коламі таксі загінула дзяўчына. 21.by

Уначы ў цэнтры Мінска пад коламі таксі загінула дзяўчына

20.06.2017 10:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: facebook.com

Каля 2-й гадзіны ночы ў Мінску пад коламі таксі загінула 19-гадовая дзяўчына. Яна перабягала праспект Незалежнасці насупраць палаца прафсаюзаў па-за пешаходным пераходам, а аўтамабіль ехаў у бок плошчы Перамогі. Як піша ў Facebook афіцыйны прадстаўнік УСК па г. Мінску Аляксей Клімовіч, дзяўчына памерла на месцы ад атрыманых траўмаў. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “Парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека” (ч. 2 арт. 317 КК). Максімальнае пакаранне — 5 гадоў пазбаўлення волі.

Следчыя высвятляюць усе абставіны трагічнага здарэння. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца ў момант здзяйснення ДТЗ быў цвярозы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: facebook.com Каля 2-й гадзіны ночы ў Мінску пад коламі таксі загінула 19-гадовая дзяўчына. Яна перабягала праспект Незалежнасці насупраць палаца прафсаюзаў па-за...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика