Пры дэмантажы старога цэха завода загінуў магілёвец. 21.by

Пры дэмантажы старога цэха завода загінуў магілёвец

20.06.2017 19:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: nelly-info.by

Пры дэмантажы аднаго са старых цэхаў ААТ "Магілёўскі завод штучнага валакна" канцэрна "Белнафтахім" загінуў чалавек. Пра трагедыю агенцтву БЕЛТА распавяла афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

ААТ "Магілёўхімвалакно" заключыла дамову на дэмантаж старых цэхаў завода штучнага валакна з 33-гадовым індывідуальным прадпрымальнікам. 16 чэрвеня ён назіраў за працай спецыялістаў па дэмантажы старых металаканструкцый. Нечакана адна з іх звалілася проста на мужчыну. Ад атрыманых траўмаў магілёвец памёр на месцы.

Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па гэтым факце. Дакладную прычыну смерці павінна вызначыць судова-медыцынская экспертыза. Следчыя забралі ўсю неабходную дакументацыю. Яна цяпер вывучаецца следчымі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: nelly-info.by Пры дэмантажы аднаго са старых цэхаў ААТ "Магілёўскі завод штучнага валакна" канцэрна "Белнафтахім" загінуў чалавек. Пра трагедыю агенцтву БЕЛТА...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика