Беларуская фура трапіла ў сур’ёзнае ДТЗ у Башкартастане
25.06.2017 18:52
—
Разное
|
![]() Фота: z15.d.sdska.ru Беларуская фура трапіла ў сур’ёзнае ДТЗ у расійскай Рэспубліцы Башкартастан. Як паведамляюць мясцовыя СМІ са спасылкай на ДІБДД МУС, здарэнне адбылося ўвечары 24 чэрвеня ў Туймазінскім раёне на 1341 км аўтадарогі М5 “Урал”. 25-гадовы мінчанін на грузавіку “Сканія” ехаў з боку Самары ў кірунку Уфы і не даў рады кіраванню, з-за чаго дапусціў судакранальнае сутыкненне з сустрэчнай “Сканіяй”. Затым ён праехаў яшчэ і сутыкнуўся ў лоб с цягачом “ДАФ”. Беларус і яго 27-гадовая пасажырка дастаўленыя ў лякарню з траўмамі. Пацярпеў таксама кіроўца “ДАФа”, кіроўца другой “Сканіі” пазбег пашкоджанняў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: z15.d.sdska.ru Беларуская фура трапіла ў сур’ёзнае ДТЗ у расійскай Рэспубліцы Башкартастан. Як паведамляюць мясцовыя СМІ са спасылкай на ДІБДД МУС, здарэнне... |
|