У Смалявіцкім раёне падчас следчага эксперыменту ўцёк 18-гадовы хлопец. 21.by

У Смалявіцкім раёне падчас следчага эксперыменту ўцёк 18-гадовы хлопец

30.06.2017 09:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ex-press.by

Увечары 29 чэрвеня ў Смалявіцкім раёне падчас следчага эксперыменту ўцёк падазраваны, піша ex-Press.by. Хлопцу 18 гадоў, ён жыхар Жодзіна. Яго прыкметы: кароткая стрыжка, апрануты ў карычневыя штаны і чорную куртку. 

Увечары ў чацвер міліцыянты абыходзілі дамы ў Смалявіцкім раёне і апытвалі людзей. У сацсетках паведамлялася, што пры апытанні праваахоўнікі казалі, быццам на руцэ ўцекача застаўся бранзалет ад кайданкоў.

На пад'ездзе да Жодзіна і выездзе з горада супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы даглядалі ўсе аўтамабілі. Відавочцы кажуць, што чарга з аўтамабіляў у абодва бакі расцягнулася на кіламетры, час чакання ў чарзе складаў да паўгадзіны, а то і больш. 
 
Паводле інфармацыі tut.by, а 22-й гадзіне кардоны міліцыі каля Жодзіна былі знятыя. Ці ўдалося злавіць уцекача, не паведамляецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ex-press.by Увечары 29 чэрвеня ў Смалявіцкім раёне падчас следчага эксперыменту ўцёк падазраваны, піша ex-Press.by. Хлопцу 18 гадоў, ён жыхар Жодзіна. Яго прыкметы:...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика