Жорсткая аварыя на Слуцкай шашы: VW зачапіў трактар і дзве машыны
10.07.2017 14:26
—
Разное
|
Фота: ДАІ Мінскага раёна Раніцай 10 ліпеня на трасе Р23 Мінск — Мікашэвічы адбылося жорсткае ДТЗ з удзелам трох легкавікоў і трактара. Рух у бок сталіцы быў запаволены. Двое ўдзельнікаў аварыі шпіталізаваныя з цялеснымі пашкоджаннямі, па факце здарэння праводзіцца праверка. Як паведамляе афіцыйны прадстаўнік ДАІ Мінскага раёна Кацярына Сільчанка, паводле папярэдняй версіі, прычынай аварыі стала стома кіроўца аўтамабіля Volkswagen. Спярша мужчына 1989 года нараджэння здзейсніў сутыкненне з тракратам, які рухаўся па збочыне ў спадарожным накірунку. Ад удара VW перакуліўся на левы бок, а пасля сутыкнуўся Audi, што ехала ззаду. Гэты ўдар выкінуў Volkswagen на сустрэчную паласу руху, дзе ён сутыкнуўся з аўтамабілем Toyota. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Мінскага раёна Раніцай 10 ліпеня на трасе Р23 Мінск — Мікашэвічы адбылося жорсткае ДТЗ з удзелам трох легкавікоў і трактара. Рух у бок сталіцы быў...
|
|