У польскага турыста спынілася сэрца на мяжы з Беларуссю. 21.by

У польскага турыста спынілася сэрца на мяжы з Беларуссю

17.07.2017 12:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gpk.gov.by

У польскага турыста спынілася сэрца на мяжы з Беларуссю. Увечары 16 ліпеня ён прайшоў афармленне ў пункце пропуску "Перароў" і збіраўся наведаць Белавежскую пушчу. Але не паспеў ад'ехаць ад мяжы і на два кіламетры, як адчуў рэзкае пагаршэнне здароўя.

На месца здарэння прыбыў экіпаж хуткай медыцынскай дапамогі, які дыягнаставаў спыненне сэрца. Былі праведзеныя рэанімацыйныя мерапрыемствы, і стан пацярпелага стабілізаваўся.

Беларускія памежнікі пайшлі насустрач польскаму боку і прапусцілі праз мяжу аўтамабіль экстранай службы з дактарамі з Белавежы. Сумеснымі намаганнямі медыкі з Беларусі і Польшчы аказалі хвораму  дапамоу, якая дазволіла транспартаваць яго ў лякарню на польскую тэрыторыю.

Польскія памежнікі выказалі беларускім калегам удзячнасць за разуменне сітуацыі і падзякавалі за своечасовыя дзеянні, якія дазволілі выратаваць жыццё чалавека, паведамляе сайт ДПК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gpk.gov.by У польскага турыста спынілася сэрца на мяжы з Беларуссю. Увечары 16 ліпеня ён прайшоў афармленне ў пункце пропуску "Перароў" і збіраўся наведаць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика