Двухгадовая дзяўчынка выпала з акна на пятым паверсе ў Камянецкім раёне. 21.by

Двухгадовая дзяўчынка выпала з акна на пятым паверсе ў Камянецкім раёне

18.07.2017 19:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: BrestNote.by

Дзяўчынка 2015 года нараджэння выпала з акна на пятым паверсе ў Камянецкім раёне, паведамляе сайт упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.

Няшчасце здарылася 17 ліпеня каля 10:00. Дзяўчынка знаходзілася ў кватэры разам з матуляй 1986 года нараджэння. Жанчына выйшла з пакоя на некалькі хвілінаў, а дзіця засталося адно ў спальні, дзе было прыадчыненае вакно. 

Калі маці вярнулася, дык дачкі ў пакоі не знайшла. Яна адразу выбегла на вуліцу і ўбачыла малую пад вокнамі кватэры малую. Дзяўчынку неадкладна шпіталізавалі. 

Сёлета гэта ўжо далёка не першы выпадак, калі дзеці падаюць з вышыні. У тым жа Камянецкім раёне двухгадовая дзяўчынка выпала з акна літаральна два тыдні таму. Добра, што было невысока. У сакавіку трохгадовая дзяўчынка выпала з акна другога паверха ў Бабруйску. У траўні два дні запар падобныя няшчасці здараліся ў Брэсцкай вобласці. Спачатку 22 траўня трохгадовы хлопчык выпаў з акна чацвёртага паверха ў Брэсцкім раёне, а на наступны дзень двухгадовае дзіця выпала з акна восьмага паверха ў самім абласным цэнтры.

Камянецкі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце здарэння. Следчыя правялі агляд месца і апыталі жыхароў дома. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: BrestNote.by Дзяўчынка 2015 года нараджэння выпала з акна на пятым паверсе ў Камянецкім раёне, паведамляе сайт упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика