У Брэсце "Опель" збіў ровар з двума дзецьмі. 21.by

У Брэсце "Опель" збіў ровар з двума дзецьмі

19.07.2017 16:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gaibrest.by

Двое дзяцей на ровары трапілі ў аварыю каля 12.30 ў Брэсце на вуліцы Жукава, паведамляе gaibrest.by.

60-гадовы брэстаўчанін на машыне "Опель Астра" ехаў па вуліцы Сяброўскай і зрабіў паварот направа на вуліцу Жукава. Прапусціўшы пешаходаў, кіроўца паехаў. У гэты час насустрач выехала дзяўчынка на ровары. Яна вырашыла праехаць па рэгуляваным пешаходным пераходзе, не пакідаючы сядла. Аднак праз сваю няўважлівасць дзяўчынка ўрэзалася ў аўтамабіль.

Пры ДТЗ 10-гадовая раварыстка атрымала разнастайныя траўмы і была дастаўленая ў медустанову. Акрамя яе на раме ровара ехаў 5-гадовы хлопчык. Ён у аварыі не пацярпеў.

Пры праверцы выявілася, што кіроўцу раней пазбаўлялі пасведчання. І хаця тэрмін пазбаўлення скончыўся ў 2014 годзе, мужчына з невядомых прычынаў так і не аднавіў сваё пасведчанне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by Двое дзяцей на ровары трапілі ў аварыю каля 12.30 ў Брэсце на вуліцы Жукава, паведамляе gaibrest.by. 60-гадовы брэстаўчанін на машыне "Опель Астра" ехаў па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика