Пераменная воблачнасць чакаецца ў Беларусі 21 ліпеня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Пераважна па поўдні краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер уначы будзе няўстойлівы, днём паўночна-заходні 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах парывы дасягнуць 14 метраў за секунду.
Слупок тэрмометра ўначы пакажа ад плюс 8 градусаў па поўначы да 18 градусаў па поўдні Беларусі. Удзень чакаецца да +21...+27 градусаў, па поўдні Брэстчыны і Гомельшчыны — да 28-30 градусаў вышэй за нуль.
Фота: БЕЛТА Пераменная воблачнасць чакаецца ў Беларусі 21 ліпеня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі...