Аварыя пад Драгічынам: перакуліўся цягач, кіроўцу даставалі выратавальнікі
23.07.2017 12:34
—
Разное
|
![]() Фота: МНС Цяжкая аўтааварыя адбылася ў Драгічынскім раёне каля гарадскога пасёлка Антопаль. У суботу раніцай на аўтадарозе М-10 Кобрын — Гомель — мяжа Расіі з’ехаў у кювет і перакуліўся сядзельны цягач. Быў пашкоджаны паліўны бак, з якога выцякала дызпаліва. У кабіне былі кіроўца і яго пасажыр. Пасажыр выбраўся з машыны самастойна, а кіроўцу заціснула. На месца здарэння прыбылі выратавальнікі. Яны дэблакавалі кіроўцу і зрабілі пенную падушку для перадухілення ўзгарання. Аўтамабіль пабіты. Кіроўца і пасажыр дастаўленыя ў лякарню з траўмамі рознай ступені цяжкасці, паведамляе прэс-служба Прычыны аварыі высвятляюцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС Цяжкая аўтааварыя адбылася ў Драгічынскім раёне каля гарадскога пасёлка Антопаль. У суботу раніцай на аўтадарозе М-10 Кобрын — Гомель — мяжа Расіі... |
|