У прыбіральні мінскага рэстарана злавілі педафіла, які чапляўся да хлопчыка
24.07.2017 16:26
—
Разное
|
Фота: dpchas.com.ua 23 ліпеня каля 16.30 мінскія міліцыянты атрымалі сігнал "кнопкі трывожнай сігналізацыі" ў рэстаране хуткага харчавання на праспекце Незалежнасці. Міліцыянты, якія прыбылі на выклік, затрымалі 34-гадовага мінчука. Як паведамляе Высветлілася, што хлопчык прыйшоў у рэстаран з бабуляй. Ён пайшоў у прыбіральню, каб памыць рукі. А следам за ім у памяшканне зайшоў падазраваны, а затым і напаў на дзіця. Міліцыя паведамляе, што мужчына — раней неаднаразова судзімы, у тым ліку — за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару супраць непаўналетніх. Цяпер праваахоўнікі вядуць праверку, высвятляе ўсе акалічнасці здарэння. На мужчыну могуць пачаць крымінальную справу. Дарэчы, адначасова з кнопкай трывожнай сігналізацыі міліцыя атрымала некалькі паведамленняў ад сведкаў гэтага здарэння. Адзін з маладых людзей да прыбыцця праваахоўнікаў спрабаваў адбіць хлопчыка у зламысніка. Паведамляецца, што ад самасуду нападніка выратавала толькі хуткае прыбыццё міліцыянтаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: dpchas.com.ua 23 ліпеня каля 16.30 мінскія міліцыянты атрымалі сігнал "кнопкі трывожнай сігналізацыі" ў рэстаране хуткага харчавання на праспекце Незалежнасці....
|
|