Сіноптык: Дождж у Мінску, які падаў 10 гадзін ― рэкордны
26.07.2017 12:18
—
Разное
|
![]() Фота: ЕвроБеларусь Залева, якая цягнулася 10 гадзін і заліла Мінск ― самая моцная за ўсю 150-гадовую гісторыю назіранняў. Па словах галоўнага сіноптыка Белгідрамета Святланы Рыбаковай, за гэты час у раёне абсерваторыі на праспекце Незалежнасці выпала 77 мм дажджу (то бок, 77 літраў на квадратны метр), што складае 87 працэнтаў кліматычнай месячнай нормы. А ў раёне Самахвалавіч адзначана 104 мм ападкаў, а гэта 116% кліматычнай нормы. "Але ўвогуле для Беларусі гэты дождж не лічыцца самым моцным. Бо 7 жніўня 1970 года ў Бабруйску выпала 146 мм ападкаў", ― кажа Святлана Рыбакова. Па словах сіноптыка, у сераду 26 ліпеня ў Мінску таксама чакаецца дождж, навальніца, парывісты вецер. Але непагадзь будзе насіць, хутчэй, кароткачасовы характар. 27 ліпеня дажджы ў сталіцы возьмуць паўзу. Але на большай частцы тэрыторыі Беларусі яны ўсё ж пройдуць, прычым, з навальніцамі, месцамі ― з моцнымі залевамі, па Усходзе ― з градам. Паветра прагрэецца да +30. У пятніцу 28 ліпеня надвор'е пагоршыцца. Уплыў чарговага атмасфернага фронта выкліча кароткачасовыя дажджы, часам, з залевамі па ўсёй рэспубліцы. Такое ж надвор'е захаваецца і ў суботу 29 ліпеня. У нядзелю 30 ліпеня дажджы спыняцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ЕвроБеларусь Залева, якая цягнулася 10 гадзін і заліла Мінск ― самая моцная за ўсю 150-гадовую гісторыю назіранняў. Па словах галоўнага сіноптыка...
|
|