| Пад уздзеяннем наркотыкаў мінчук спрабаваў скочыць з дзявятага паверха
					26.07.2017 12:18
					 —
					Разное
					
          	| 
					  
				  Фота: guvd.gov.by Мінскія міліцыянты выратавалі жыццё маладому чалавеку, які хацеў скочыць з дзявятага паверха, паведамляе . 25 ліпеня ў 2 гадзіны ночы ў міліцыю затэлефанавала жыхарка дома №60 па вуліцы Солтыса. Яна паведаміла, што на гаўбцы дзявятага паверха стаіць малады чалавек і хоча скочыць наніз. Да месца здарэння адразу ж выбыў нарад міліцыі. Праваахоўнікі пабачылі на гаўбцы маладога чалавека, чые рукі былі ў крыві, бо ён перарэзаў вены кавалкам шкла. Асколак шкла ён шчыльна прыціскаў да горла і выкрыкваў пагрозы. У перамовы з маладым чалавекам уступіў участковы інспектар міліцыі, лейтэнант Яўген Хоміч. Яго напарнікі тым часам падняліся наверх і трапілі ў кватэру. Пачуўшы шум, мужчына паспрабаваў скочыць з гаўбца. Аднак міліцыянты паспелі злавіць яго за ногі. Нягледзячы на актыўны супраціў, мінчука змаглі знерухоміць. 29-гадовага маладога чалавека даставілі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінках. Паводле папярэдняга заключэння лекараў, у яго была перадазіроўка асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам "Альфа-ПВП". З маладым чалавекам працуюць псіхолагі і медработнікі. Цяпер аператыўныя супрацоўнікі высвятляюць кола знаёмых мінчука, каб выявіць, у каго ён атрымаў асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: На вашем ресурсе это будет выглядеть так    Фота: guvd.gov.by   Мінскія міліцыянты выратавалі жыццё маладому чалавеку, які хацеў скочыць з дзявятага паверха, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.  25... | 
		
		
		 |