Стала вядома, чаму сёння ў частцы Мінска знікла электрычнасць
31.07.2017 22:56
—
Разное
|
![]() Фота: БЕЛТА Стала вядома, чаму 31 ліпеня ў частцы Мінска знікла электрычнасць. Прычына — няўзгодненыя земляныя работы, якія праводзіў “Мінскрэмбуд”, у выніку чаго быў пашкоджаны кабель, адбылося кароткае замыканне на падстанцыі “Старажоўская”, пашкоджана абсталяванне, інфармуе ў сацсетках “Белэнерга”. Каля 16-й гадзіны электрычнасць знікла ў спажыўцоў, якія атрымлівалі электрычнасць з згаданай падстанцыі. На вуліцах Куйбышава, Якуба Коласа, Сурганава ды іншых спыніліся тралейбусы і трамваі. Рух грамадскага транспарту . Электрычнасць мусіць з’явіцца ў кватэрах мінчукоў у згаданым раёне ў бліжэйшыя гадзіны. А "Мінскэнерга" інфармуе, што яна ў спажыўцоў ужо з'явілася. Спачатку было паведамленне пра пажар на падстанцыі “Старажоўская”, што не пацвердзілася. Там зафіксавалі толькі задымленне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Стала вядома, чаму 31 ліпеня ў частцы Мінска знікла электрычнасць. Прычына — няўзгодненыя земляныя работы, якія праводзіў “Мінскрэмбуд”, у выніку... |
|