2 жніўня па поўдні Беларусі будзе да +36. 21.by

2 жніўня па поўдні Беларусі будзе да +36

01.08.2017 14:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

2 жніўня ў Беларусі сіноптыкі прагназуюць навальніцы і шквалісты вецер. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы і зранку па поўначы, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Пры навальніцах месцамі магчыма шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду, днём у асобных раёнах — да 24 метраў за секунду. У асобных раёнах удзень прагназуюць залевы і град.

Уначы тэмпература паветра будзе ад 15 да 21 градуса вышэй за нуль, на захадзе краіны паветра прагрэецца да +23. Удзень сіноптыкі абяцаюць +29...+34, у асобных раёнах па поўдні — 35-36 градусаў цяпла.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com 2 жніўня ў Беларусі сіноптыкі прагназуюць навальніцы і шквалісты вецер. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика