Падазраваны ў забойстве 14-гадовай дзяўчынкі мінчук супрацоўнічае са следствам
03.08.2017 06:10
—
Разное
|
![]() Фота: sudexpert.gov.by 24-гадовы мінчук, затрыманы па падазрэнні ў забойстве 14-гадовай школьніцы ў Маладзечанскім раёне, ахвотна супрацоўнічае са следствам. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік следчага камітэта Сяргей Кабаковіч, піша . З хлопцам праводзяцца следчыя дзеянні на месцы здарэння, каб аднавіць карціну падзеяў. Таксама плануюцца экспертныя даследаванні. Як 1 жніўня ў Маладзечанскім раёне знайшлі цела зніклай без вестак школьніцы са слядамі гвалтоўнай смерці. Сувязь з дзяўчынкай знікла ўвечары 29 ліпеня, два дні яе актыўна шукала міліцыя і валанцёры. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у дзяўчынкі ёсць сляды згвалтавання. У забойстве падазраюць яе знаёмага. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sudexpert.gov.by 24-гадовы мінчук, затрыманы па падазрэнні ў забойстве 14-гадовай школьніцы ў Маладзечанскім раёне, ахвотна супрацоўнічае са следствам. Пра гэта... |
|