Жыццю школьніцы, якая выпала з 11-га паверха ў Оршы, нічога не пагражае. 21.by

Жыццю школьніцы, якая выпала з 11-га паверха ў Оршы, нічога не пагражае

09.08.2017 13:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота CTV.by

Медыкі аказалі ўсю неабходную медыцынскую дапамогу 15-гадовай дзяўчыне, якая 6 жніўня выпала з акна 11-га паверха жылога дома ў Оршы. Як паведаміла Еўрарадыё афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, цяпер жыццю дзяўчыны нічога не пагражае.

Сахарава: “Дзяўчына па-ранейшаму знаходзіцца ў рэанімацыі. Яна ў прытомнасці, лекары працягваюць аказваць ёй медыцынскую дапамогу. Сказалі, што жыццю яе нічога не пагражае. Такім чынам, як толькі будзе магчымасць, следчыя будуць з ёй працаваць. Пакуль яны не змаглі з ёй паразмаўляць, бо медыкі аказваюць дзяўчыне дапамогу і не дазваляюць з ёй камунікаваць”.

Нагадаем, здарэнне адбылося ўвечары 6 жніўня ў Оршы. Следчыя выявілі, што дзевяцікласніца выпала з лоджыі кватэры, размешчанай на 11-м паверсе.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за давядзенне да самагубства заведама непаўналетняга.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота CTV.by Медыкі аказалі ўсю неабходную медыцынскую дапамогу 15-гадовай дзяўчыне, якая 6 жніўня выпала з акна 11-га паверха жылога дома ў Оршы. Як паведаміла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика