Следства разглядае дзве асноўныя версіі гібелі падлеткаў ля чыгункі пад Жодзінам. 21.by

Следства разглядае дзве асноўныя версіі гібелі падлеткаў ля чыгункі пад Жодзінам

10.08.2017 11:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

Следства разглядае дзве асноўныя версіі гібелі падлеткаў, якіх знайшлі каля чыгункі пад Жодзінам. Пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь-1", піша tut.by.

Паводле адной з версій, хлопцаў зачапіў цягнік, бо іх целы знайшлі каля чыгункі. Паводле другой, падлеткі самі заскочылі на цягнік, які ішоў міма іх, але не ўтрымаліся і зваліліся з яго. 

Паводле высноваў экспертаў, смерць маладых людзей наступіла ад траўмаў галавы і цела. У крыві 16- і 17-гадовага падлеткаў, як паведамляла Еўрарадыё, знайшлі сляды алкаголю. Следчыя выключылі версію таго, што хлопцаў збіў цягнік, а таксама версію гвалтоўнай смерці.

Як паведамлялася раней, целы двух падлеткаў каля чыгункі пад Жодзінам знайшлі 8 жніўня. Напярэдадні хлопцы выпівалі, а потым пайшлі да чыгуначнай станцыі. Па дарозе яны неаднаразова тэлефанавалі знаёмым.

Па факце гібелі школьнікаў пачалі крымінальную справу за давядзенне да самагубства.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Следства разглядае дзве асноўныя версіі гібелі падлеткаў, якіх знайшлі каля чыгункі пад Жодзінам. Пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь-1",...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика