На выхадныя ў Беларусі будзе +35, але з дажджамі і навальніцамі. 21.by

На выхадныя ў Беларусі будзе +35, але з дажджамі і навальніцамі

10.08.2017 17:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

У бліжэйшыя дні ў Беларусі чакаецца спёка, дажджы і навальніцы. Па словах галоўнага сіноптыка Белгідрамета Святланы Рыбаковай, гэта абумоўлена тым, што надвор'е цяпер вызначаюць атмасферныя франты і вельмі цёплыя паветраныя масы.

Уначы 11 жніўня чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Удзень у пятніцу ападкі пройдуць па поўначы нашай краіны, у асобных раёнах верагодны моцныя залевы і парывісты вечер. Начная тэмпература паветра ― +19 +21, удзень ― +30 +34, па Брэсцкай вобласці — да 35 градусаў цяпла. Па поўначы Віцебскай вобласці будзе больш камфортна ― +26 +29.

У суботу, 12 жніўня, спёка захаваецца: у асобных раёнах магчымы дажджы і навальніцы, уначы будзе да +21, удзень — да +35. А вось у нядзелю, 13 жніўня, спёка пачне паступова спадаць.

Рыбакова: "Новы атмасферны фронт пачне выціскаць спёку. Але пры гэтым на большай частцы тэрыторыі краіны яшчэ захаваецца гарачае надвор'е. Уначы ― +20 +22, удзень ― да +33. Толькі па захадзе ўдзень крыху пасвяжэе ― +19 +26. Пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі".

Уначы на панядзелак, 14 жніўня, крыху пахаладае ― +16 +19. Удзень па Беларусі ― да 26-ці цяпла.

У аўторак-сераду, 15-16 жніўня, у Беларусі будзе панаваць новы антыцыклон, які прынясе свежае паветра. Сіноптык абяцае камфортнае надвор'е ― да 28 градусаў цяпла.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У бліжэйшыя дні ў Беларусі чакаецца спёка, дажджы і навальніцы. Па словах галоўнага сіноптыка Белгідрамета Святланы Рыбаковай, гэта абумоўлена тым,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика