За выходныя ў Беларусі разбіліся і загінулі тры матацыклісты
14.08.2017 13:16
—
Разное
|
Фота: ДАІ Мінскай вобласці Тры ДТЗ са смяротным вынікам адбыліся з удзелам матацыклістаў за мінулыя выходныя, паведамляе 13 жніўня ў Мінску ў 01.20 34-гадовы жыхар сталіцы на 53-м км МКАД не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў раздзяляльную агароджу. Медыкі шпіталізавалі і матацыкліста, і яго 27-гадовую жонку, якая ехала з ім. А дзявятай гадзіне мужчына памёр. Каля вёскі Наднёман Уздзенскага раёна а 2-й гадзіне ночы 19-гадовы кіроўца матацыкла выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў дрэва. У лякарню былі шпіталізаваныя кіроўца і яго 20-гадовы пасажыр. Каля 9-й гадзіны раніцы кіроўца памёр. На Брэстчыне каля вёсці Старамлыны Драгічынскага раёна 47-гадовы кіроўца матацыклі стукнуўся ў металічную агароджу моста і загінуў на месцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Мінскай вобласці Тры ДТЗ са смяротным вынікам адбыліся з удзелам матацыклістаў за мінулыя выходныя, паведамляе прэс-служба МУС. 13 жніўня ў Мінску ў 01.20... |
|