Спёка вернецца ў Беларусь
14.08.2017 16:22
—
Разное
|
Фота: pexels.com На пачатку тыдня надвор'е ў Беларусі будзе ўмерана цёплае, пераважна без ападкаў. Максімальныя тэмпературы днём ад 22-23 у паўночных раёнах, да 27-29 градусаў на поўдні краіны. А вось пачынаючы з чацвярга ў паўднёвых раёнах тэмпература падымецца да 30-32 градусаў, на астатняй тэрыторыі ― 25-29 градусаў, у асобных раёнах магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уначы ад 10-17 градусаў цяпла, толькі ў аўторак будзе халаднавата — 8-14 градусаў, але гэта ўсяго адна ноч. Начальнік аддзела кароткатэрміновых прагнозаў надвор'я Аляксандр Бяганскі так патлумачыў змены надвор'я: "У выхадныя надворʼе вызначалася паступленнем вельмі цёплых паветраных мас з паўднёвых раёнаў Еўропы, можна нават сказаць, што гэта было трапічнае паветра. А ў ноч з панядзелка на нядзелю з захаду на ўсход праходзіў праз Беларусь халодны атмасферны фронт, і вось ён выцесніў спякоту. А следам за ім з паўночнага захаду, з Балтыйскага мора, пачало паступаць больш свежае і халаднаватае паветра. У аўторак і сераду надворʼе будзе вызначацца вобласцю павышанага ціску, ападкаў не чакаецца. А вось у другой палове тыдня чакаецца зрух атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы, таму дзесьці можна чакаць дажджы або навальніцы, але паветра паступова будзе прагравацца, і таму ў выхадныя зноў чакаецца спякота". У Мінску на пачатку тыдня варта чакаць 23-25 градусаў, без ападкаў. З кожным днём тэмпература будзе павышацца. У сераду ― 24-26 градусаў, у чацвер ― 25-27 градусаў цяпла. У выхадныя варта чакаць каля 28-29 градусаў, магчыма, у суботу будзе да 30 градусаў цяпла. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pexels.com На пачатку тыдня надвор'е ў Беларусі будзе ўмерана цёплае, пераважна без ападкаў. Максімальныя тэмпературы днём ад 22-23 у паўночных раёнах, да 27-29... |
|