Больш за 600 беларусаў пацярпелі ад дзеянняў 21-гадовага хакера з Расіі (фота). 21.by

Больш за 600 беларусаў пацярпелі ад дзеянняў 21-гадовага хакера з Расіі (фота)

22.08.2017 13:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Fotolia

Больш за 600 беларусаў пацярпелі ад дзеянняў 21-гадовага хакера з Расіі. У нашай краіне завяршылі расследаванне гучнай крымінальнай справы, распачатай па фактах злачынстваў у сферы інфармацыйных тэхналогій. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, расіянін у чэрвені 2016 года спецыяльна прыехаў у Беларусь, каб займацца “супрацьпраўнай дзейнасцю”. Ён дзейнічаў па дамоўленасці з “працадаўцам” з расійскай сталіцы.

У Мінску малады чалавек зняў кватэру, з якой і займаўся несанкцыянаваным блакаваннем інфармацыі з выкарыстаннем шкоднасных камп’ютарных праграм. Расіянін з іх дапамогай заражаў стацыянарныя камп’ютары, ноўтбукі, планшэты і смартфоны беларусаў, пасля чаго браў іх пад свой кантроль. За разблакаванне зламыснік патрабаваў заплаціць “штраф” (у сярэднім каля 50 рублёў), грошы трэба было пералічыць на баланс шэрагу абаненцкіх нумароў.

Беларускія следчыя высветлілі, што расіянін, які дзейнічаў “у змове з іншымі асобамі”, за два месяцы 649 разоў блакаваў камп’ютарныя прыстасаванні. Адзначаецца, што больш за 600 пацярпелых часткова ці цалкам перавялі запатрабаваную суму. Агулам — каля 50 тысяч рублёў.

Дзеянні грамадзяніна Расіі кваліфікавалі як замах на крадзеж, здзейснены ў асабліва буйным памеры групай асоб па папярэдняй змове шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі, а таксама як камп’ютарны сабатаж, спалучаны з несанкцыянаваным доступам да камп’ютарнай сістэмы, выкарыстанне шкоднасных праграм і іх распрацоўка. Расіянін застаецца пад вартай. Крымінальная справа ў адносіна іншых удзельнікаў злачыннай групы вылучана ў асобную вытворчасць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia Больш за 600 беларусаў пацярпелі ад дзеянняў 21-гадовага хакера з Расіі. У нашай краіне завяршылі расследаванне гучнай крымінальнай справы, распачатай па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика