Пасажырка "Рэно" загінула ў начной аўтааварыі ў Гродне
23.08.2017 11:46
—
Разное
|
Фота: gaigrodno.by Аўтааварыя са смяротным вынікам адбылася ўначы ў Гродне, паведамляе Праваахоўнікі яшчэ не маюць поўнай карціны падзеяў. Паводле першапачатковых звестак, жыхарка аднаго з інтэрнатаў па вуліцы Томіна была на бальнічным з загіпсаванай нагой. Яна паведаміла мужу, што паедзе да сяброўкі на праспект Янкі Купалы, але ці дабралася да яе — невядома. Але дакладна вядома, што жанчына выпівала з іншай сяброўкай, якая прыязджала наведаць хворую. Потым яны паехалі катацца па начным Гродне. Перад перасячэннем з вуліцай Белуша развярнуліся, і да моста праз Нёман аўтамабіль насіла па праезнай частцы. Урэшце машына ўрэзалася ў дрэва. Кіроўцу выратавала падушка бяспекі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaigrodno.by Аўтааварыя са смяротным вынікам адбылася ўначы ў Гродне, паведамляе сайт мясцовай ДАІ. Пры наездзе на дрэва на Румлёўскім праспекце загінула... |
|