У Мінску міліцыя праз акно штурмавала кватэру, з якой выкінулі сабаку. 21.by

У Мінску міліцыя праз акно штурмавала кватэру, з якой выкінулі сабаку

27.08.2017 16:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: TUT.by

У Мінску міліцыя праз акно штурмавала кватэру, з якой выкінулі сабаку. Здарылася гэта ўдзень 26 жніўня ў Сухараве. Нецвярозая кампанія выкінула з 5 паверху шчанюка, які ўпаў на бетон і загінуў. Відавічцы выклікалі міліцыю, але ў кватэры, адкуль выкінулі сабаку, ім не адчынілі. Давялося падключаць МНС: праваахоўнікі трапілі ўнутр праз акно, па пажарнай лесвіцы.

У кватэры была гаспадыня, 50-гадовая жанчына, а таксама двое мужчын. Усе былі п’яныя. Гаспадыню характарызавалі як праблемную — жанчына злоўжывае алкаголем, яе сын трапіў у ЛПП і прывёў адтуль дваіх сяброў. Паўтара месяца таму ён памёр, а сябры засталіся жыць у яго маці.

Міліцыя затрымала аднаго з мужчын, які выкінуў сабаку з акна. Праводзяцца разбіральніцтвы, каб прыцягнуць яго да адказнасці за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Аднак паводле арт.339 КК яму пагражае або буйны штраф, або арышт на 15 сутак, перадае тэлеканал АНТ.

Ужо ўвосень у Беларусі могуць увесці новы закон, паводле якога за такое злачынства будуць караць зняволеннем тэрмінам да году.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: TUT.by У Мінску міліцыя праз акно штурмавала кватэру, з якой выкінулі сабаку. Здарылася гэта ўдзень 26 жніўня ў Сухараве. Нецвярозая кампанія выкінула з 5...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика