На ферме трактарыста зацягнула ў здрабняльнік кармоў, ён загінуў
28.08.2017 22:48
—
Разное
|
![]() Фота: скрыншот з архіўнага відэа. На малочна-таварнай ферме трактарыста зацягнула ў здрабняльнік кармоў, ён загінуў. Трагічнае здарэнне адбылося 23 жніўня ў Лунінецкім раёне. Загінуламу было 28 гадоў. Следчы камітэт праводзіць праверку. Як інфармуе сайт , работнік сельгаспрадпрыемства “Вулькаўскі світанак” працаваў на трактары, да якога быў прычэплены здрабляльнік-змяшальнік. Ішла раздача кармоў каровам. Мяркуецца, што ўзніклі нейкія праблемы, магчыма, кармы кепска паступалі. Мужчына спыніў трактар, але не выключыў здрабляльнік і залез у бункер. Відаць, нагой падштурхнуў сумесь на транспарцёр. У гэты момант яго зацягнула ў здрабляльнік. Калі цела знайшлі, яно было знявечанае, парэзанае на кавалкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: скрыншот з архіўнага відэа. На малочна-таварнай ферме трактарыста зацягнула ў здрабняльнік кармоў, ён загінуў. Трагічнае здарэнне адбылося 23 жніўня ў... |
|