У Маскве на пераходзе аўто збіла беларуску і яе 10-гадовага сына. 21.by

У Маскве на пераходзе аўто збіла беларуску і яе 10-гадовага сына

29.08.2017 12:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з сацсетак

У Маскве аўтамабіль "Хёндэ" збіў на пераходзе беларуску і яе 10-гадовага сына, паведамляе tut.by. Здарэнне адбылося зранку 27 жніўня на Алтуф'еўскай шашы. 

Аўтааварыя трапіла на відэарэгістратар машыны, якая праязджала міма. На запісе бачна, што аўтамабіль на высокай хуткасці наляцеў на агароджу. Пры гэтым ён збіў пешаходаў, якія пераходзілі дарогу на зялёны сігнал святлафора. Пасля гэатага машына вылецела на газон.

Паведамляецца што за рулём "Хёндэ" знаходзіўся 46-гадовы мужчына.

44-гадовая жанчына ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння, яе сын быў шпіталізаваны ў цяжкім стане. СМІ пішуць, што загінулая жанчына — жыхарка Гомеля. Яна разам з сынам прыехала ў Маскву ў госці да бацькі дзіцяці. 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з сацсетак У Маскве аўтамабіль "Хёндэ" збіў на пераходзе беларуску і яе 10-гадовага сына, паведамляе tut.by. Здарэнне адбылося зранку 27 жніўня на Алтуф'еўскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика