У жыхароў Гродна скралі аўтамабілі падчас адпачынку ў Балгарыі і Чарнагорыі. 21.by

У жыхароў Гродна скралі аўтамабілі падчас адпачынку ў Балгарыі і Чарнагорыі

30.08.2017 13:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

У жыхароў Гродна скралі аўтамабілі падчас адпачынку ў Балгарыі і Чарнагорыі. Машыны знікалі са стаянак, якія не былі пад аховай. У адным выпадку зніклі дакументы беларусаў, у тым ліку і пашпарты, якія яны пакінулі ў Volkswagen Tiguan у чарнагорскім горадзе Ульцынь. Сям’я ў той момант адпачывала на пляжы.

Іншая сям’я адпачывала ў балгарскім горадзе Несебыр. Аўтамабіль BMW X5 2007 года выпуску быў прыпаркаваны каля гатэля на беразе мора, дзе жылі беларусы. Уначы машына знікла. Прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама папярэджвае грамадзян, якія едуць на адпачынак у іншыя краіны на сваіх аўтамабілях, што ім трэба быць асабліва ўважлівымі. Праваахоўнікі раяць пакідаць машыны на стаянках, якія ахоўваюцца.

Скрадзеныя легкавікі аб’яўленыя ў вышук, але адшукаць іх будзе няпроста.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У жыхароў Гродна скралі аўтамабілі падчас адпачынку ў Балгарыі і Чарнагорыі. Машыны знікалі са стаянак, якія не былі пад аховай. У адным выпадку...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика