Жыхар Лідчыны да смерці збіў бацьку-пенсіянера. 21.by

Жыхар Лідчыны да смерці збіў бацьку-пенсіянера

30.08.2017 16:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

У Лідскім раёне 43-гадовы мясцовы жыхар да смерці збіў свайго бацьку, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама

72-гадовы пенсіянер апошнім часам шмат хварэў і не мог сам хадзіць. Час ад часу яго даглядаў сын, які злоўжывае алкаголем. Нядаўна сын закадаваўся, але да канца перамагчы гэтую звычку не змог. Пасля чарговай выпіўкі мужчына пасварыўся з бацькам, які выказаў яму прэтэнзіі наконт п'янства. 

Збіўшы пенсіянера, мужчына сышоў з дому і вярнуўся толькі зранку. На гэты час збіты пенсіянер ужо не дыхаў. Не падазраючы сваёй віны, мужчына звярнуўся ў сельсавет і паведаміў пра смерць бацькі. 

Участковы інспектар міліцыі, які прыбыў на месца здарэння, звярнуў увагу на траўмы памерлага. Неўзабаве стала зразумела, што да смерці пенсіянера спрычыніўся яго сын. 

Цяпер на яго пачалі крымінальную справу за забойства састарэлай асобы, учыненае з асаблівай жорсткасцю.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У Лідскім раёне 43-гадовы мясцовы жыхар да смерці збіў свайго бацьку, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.  72-гадовы пенсіянер...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика