У Бабруйску мужчына ўпаў з дзевятага паверха
06.09.2017 18:58
—
Разное
|
![]() Фота: БЕЛТА У Бабруйску мужчына ўпаў з дзевятага паверха жылога дома. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы. Трагічнае здарэнне адбылося каля 18-й гадзіны ў нядзелю, 3 верасня. Цела загінулага знайшлі пад вокнамі. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта было самагубства. Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, мужчына жыў на некалькі паверхаў ніжэй. Мяркуецца, што ён падняўся на дзевяты паверх і скокнуў з акна на лесвічнай пляцоўцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына быў цвярозы. Прызначана судова-медыцынская экспертыза, следчыя высвятляюць усе абставіны здарэння. Адзначым, што падобныя трагічныя здарэнні, калі мужчыны і жанчыны, падаюць з вокнаў і балконаў шматпавярховікаў, здараюцца рэгулярна. Звычайна гэта самагубствы. Раніцай 5 верасня ў Гомелі, 1 верасня ў Мінску 92-гадовая жанчына, яе шпіталізавалі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У Бабруйску мужчына ўпаў з дзевятага паверха жылога дома. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы. Трагічнае здарэнне адбылося каля 18-й гадзіны ў... |
|