У пятніцу ў Беларусі будзе да +19. 21.by

У пятніцу ў Беларусі будзе да +19

07.09.2017 12:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

У бліжэйшыя выходныя ў Беларусі чакаецца сонечнае надвор'е без ападкаў. Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У пятніцу, 8 верасня, ўначы на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень у асобных раёнах пройдуць дажджы. Зранку месцамі чакаецца слабы туман. Слупок тэрмометра ўначы пакажа +6...+12 градусаў, удзень падымецца да 13-19 цяпла.

У суботу ў Беларусь прыйдуць цёплыя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па поўначы краіны чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку будзе слабы туман. Уначы тэмпература паветра прагназуецца 6-13 са знакам "плюс", удзень чакаецца ад +17 па поўначы да +25 градусаў па поўдні краіны. У Мінску ўдзень сіноптыкі прагназуюць 20-22 вышэй за нуль. 

У нядзелю ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы, ноччу і зранку — слабы туман. Тэмпература паветра ўначы прагназуецца +9...+16 градусаў, удзень будзе ад 19 цяпла па паўночным усходзе да 27 градусаў па поўдні краіны. У Мінску дзённая тэмпература паветра складзе 22-24 вышэй за нуль.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У бліжэйшыя выходныя ў Беларусі чакаецца сонечнае надвор'е без ападкаў. Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика