Мінская міліцыя шукае мужчыну, які ўдарыў нажом у шыю студэнта. 21.by

Мінская міліцыя шукае мужчыну, які ўдарыў нажом у шыю студэнта

08.09.2017 20:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ГУУС Мінгарвыканкама

Мінская міліцыя шукае мужчыну, які ўдарыў нажом у шыю студэнта на вуліцы Бабруйскай. Паведамленне пра гэтае здарэнне паступіла на нумар 102 каля 8-й гадзіны 8 верасня. 

Па звестках аператыўнікаў, злачынец не меў асабістых матываў для нападу на пацярпелага або непрыязнага стаўлення да студэнта. Міліцыянты мяркуюць, што злачынства было ўчыненае раптоўна, без відавочных прычынаў і канфліктных сітуацый, якія маглі гэтаму папярэднічаць.

На думку міліцыянтаў, ім удалося атрымаць з навакольных відэакамераў выяву мужчыны, які мог мець дачыненне да злачынства.

Прыкметы падазронага: на выгляд 25-30 гадоў, рост каля 180 см. Ён быў апрануты ва ўсё чорнае, пры сабе меў заплечнік.

Тых, хто мае нейкую інфармацыю пра здарэнне або пазнае мужчыну на фатаграіфях, просяць затэлефанаваць на наступныя нумары: (029) 392-45-71, (029) 381-86-03, (029) 775-84-71, (029) 356-02-40, 8 (017) 226-20-93 або 102.

Канфідэнцыйнасць гарантуецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ГУУС Мінгарвыканкама Мінская міліцыя шукае мужчыну, які ўдарыў нажом у шыю студэнта на вуліцы Бабруйскай. Паведамленне пра гэтае здарэнне паступіла на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика