Мінская міліцыя шукае мужчыну, які нападаў на жанчын у пад'ездах. 21.by

Мінская міліцыя шукае мужчыну, які нападаў на жанчын у пад'ездах

13.09.2017 22:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: guvd.gov.by

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС Мінска шукаюць мужчыну, якога падазраюць у гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару ў дачыненні да дзвюх жанчын. 

У абодвух выпадках невядомы мужчына нападаў на жанчын паміж паверхамі ў жылых дамах. Пры гэтым ён спрабаваў распрануць сваіх ахвяраў. Пры гэтым ніякіх пагроз і патрабаванняў на адрас жанчын ён не агучваў. Калі пацярпелыя сталі актыўна супраціўляцца, зламыснік уцякаў з месца нападу. 

Прыкметы мужчыны: на выгляд 30 гадоў, рост 180 см, сярэдняга целаскладу, валасы кароткія цёмныя. Быў апрануты: куртка сіняга колеру да сцягна з капюшонам і жоўтай падшэўкай, сінія спартовыя штаны з надпісам "Reebok", чорная майка з малюнкам белага колеру на грудзях. Пры сабе меў пакет.

Праваахоўнікі просяць тых, хто пазнаў паказанага на фатаграфіі мужчыну альбо мае інфармацыю пра здарэнні, паведаміць па тэлефонах: 8 (017) 207-67-67, 8 (044) 751-09-98, 8 (029) 690-46-86 альбо 102.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: guvd.gov.by Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС Мінска шукаюць мужчыну, якога падазраюць у гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика