Нарвежскія падарожнікі ў Рэчыцы рамантавалі яхту, былі праблемы з рухавіком. 21.by

Нарвежскія падарожнікі ў Рэчыцы рамантавалі яхту, былі праблемы з рухавіком

14.09.2017 10:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: dneprovec.by

Нарвежскія падарожнікі ў Рэчыцы рамантавалі сваю яхту, былі праблемы з рухавіком. Пра гэта піша газета “Дняпровец”. Раней іх яхту беларускія ратавальнікі знялі з мелі ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці. Як паведамляла Еўрарадыё, два журналісты аднаго з нарвежскіх тэлеканалаў і перакладчык падарожнічаюць з Хельсінкі  ў Стамбул. На яхце яны дабраліся да Санкт-Пецярбурга, адтуль па рацэ Волхаў і часткова па сушы трапілі ў Смаленск. Па Дняпры яны накіроўваюцца ва Украіну.

Нарвежцы пабывалі ў Оршы, Магілёве, Шклове, Жлобіне, Рагачове. У Рэчыцы ім дапамаглі адрамантаваць рухавік, пасля чаго яны накіраваліся ў Лоеў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: dneprovec.by Нарвежскія падарожнікі ў Рэчыцы рамантавалі сваю яхту, былі праблемы з рухавіком. Пра гэта піша газета “Дняпровец”. Раней іх яхту беларускія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика