У цэнтры Пінска ўгналі экскаватар. 21.by

У цэнтры Пінска ўгналі экскаватар

18.09.2017 20:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: media-polesye.by

На пешаходнай вуліцы Леніна ў цэнтры Пінска невядомы мужчына ўгнаў экскаватар. Здарэнне адбылося 17 верасня на тым участку вуліцы, дзе вядзецца рэканструкцыя, піша media-polesye.by.

Невядомы ўгоншчык адкрыў замок на дзвярах экскаватара "Е-170W" і паехаў на ім. Угнаную будмашыну знайшлі непадалёк літаральна праз 10 хвілін. Ён быў у тэхнічна спраўным стане. 

Начальнік Пінскага міжрайаддзела Следчага камітэта Дзмітрый Ліра паведаміў, што праваахоўнікі пачалі крымінальную справу за ўгон. 

Прэс-служба УДАІ Брэсцкага аблвыканкама паведаміла, быццам угоншчыка затрымалі. Гэта 42-гадовы жыхар Пінска, які быў у нецвярозым стане. 

Аднак прадстаўнік Следчага камітэта абверг гэтыя звесткі. Па словах Дзмітрыя Ліры, угоншчыка зафіксавалі камеры відэаназірання, яго асоба высвятляецца.

За ўгон аўтратранспарту мужчыну пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: media-polesye.by На пешаходнай вуліцы Леніна ў цэнтры Пінска невядомы мужчына ўгнаў экскаватар. Здарэнне адбылося 17 верасня на тым участку вуліцы, дзе вядзецца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика