Магілёўскага грыбніка знайшлі праз пяць сутак пасля знікнення
19.09.2017 21:14
—
Разное
|
Кадр з відэа Пяць сутак шукалі супрацоўнікі Магілёўскага РАУС, РАНС, лясгаса і прадстаўнікі грамадскасці грыбніка, які пайшоў у лес у Магілёўскім раёне. 19 верасня ў 15.00 яго знайшлі ляжачым на ўскрайку леса каля вёскі Навасёлкі, паведамляе 70-гадовы Дзмітрый Нікіценка 14 верасня пайшоў у грыбы са свайго лецішча каля вёскі Залессе Магілёўскага раёна і не вярнуўся. Магілёўца, які ляжыаў на ўскрайку лесу, знайшлі начальнік аддзялення вышуковай працы аддзела крымінальнага вышуку Магілёўскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Алег Бычкоў, аперупаўнаважаны гэтага аддзялення маёр міліцыі Павел Ахрамовіч і міліцыянер-кіроўца АДС старшына міліцыі Руслан Гулакоў. Па словах падпалкоўніка Бычкова, мужчыну знайшлі прыкладна за сем кіламетраў ад таго месца, дзе ён зайшоў у лес. Пенсіянер, які правёў у лесе пяць сутак, быў у цяжкім стане, вельмі аслаблены. Ён не арыентаваўся на мясцовасцi. На дапамогу яму неадклалі выклікалі брыгаду хуткай меддапамогі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кадр з відэа Пяць сутак шукалі супрацоўнікі Магілёўскага РАУС, РАНС, лясгаса і прадстаўнікі грамадскасці грыбніка, які пайшоў у лес у Магілёўскім раёне. 19 верасня...
|
|