Не сядзіце дома. Культурная афіша Мінскай вобласці
22.09.2017 13:16
—
Разное
|
Свята народных рамёстваў, восеньскія кірмашы, Дзень горада ў Мядзелі. Якія яшчэ цікавыя мерапрыемствы пройдуць на Міншчыне — у агляде Мядзельскі раёнэ: Флэшмоб і рэтрадыскатэкаМядзел запрашае на свята горада «Наш светлы дом адкрыты для гасцей», якое адбудзецца ў суботу. Удзельнікаў чакаюць конкурсна-забаўляльная праграма «Мядзельскі гармонік», пешыя тэатралізаваныя экскурсіі па горадзе, выстава вясельных атрыбутаў «Сведкі лёсаў», флэшмоб, ушанаванне сямейных пар, канцэртная праграма аматарскіх калектываў горада і раёна, спартыўныя конкурсы і спаборніцтвы. Свята пачнецца з набажэнстваў у храмах горада. Слуцкі раён: Сузор’е талентаўАбласное свята народных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы» пройдзе 23−24 верасня ў Слуцку. Пачнецца яно на цэнтральнай плошчы горада, а 12-й гадзіне і будзе доўжыцца да позняга вечара. Гасцей і жыхароў райцэнтра запрашаюць выставы вырабаў народных умельцаў Міншчыны і абласцей рэспублікі, дэфіле нацыянальных касцюмаў «Погляд у мінулае», канцэртныя праграмы «У творчым сузор'і» з удзелам народнага ансамбля народнай песні «Шчодрыца» Лагойскага раённага цэнтра культуры, фальклорнага ансамбля «Гасцінец» Ракаўскага цэнтра народнай творчасці Валожынскага раёна і інш. Вілейскі раён: А на фота — АфонУ выставачнай зале Вілейскага краязнаўчага музея адкрыецца фотавыстава «Афон-Мікравізантыя» протаіерэя Алега Штэльмана. Настаяцель Петрапаўлаўскай царквы горада Шаўляй (Літва) нарадзіўся ў Вілейцы. Пасля заканчэння Мінскага будаўнічага вучылішча служыў у арміі, затым працаваў электразваршчыкам. У 1991 годзе паступіў у Віленскі Свята-Духаў манастыр. Піша вершы, друкуецца ў літоўскай перыёдыцы, займаецца фатаграфіяй. Больш за 40 здымкаў пазнаёмяць наведвальнікаў з феноменам старажытнай манаскай рэспублікі. Пра многія з іх протаіерэй Алег Штэльман раскажа сам. Творчая сустрэча з аўтарам выставы запланавана на 22 верасня. Яе пачатак — у 15 гадзін. Салігорскі раён: Кліча восеньскі кірмашВосеньскі кірмаш раённага маштабу пройдзе ў Салігорску 23 верасня. На ім можна будзе набыць агародніну, садавіну, рыбную і мясную прадукцыю, якую даставяць у раённы цэнтр рыбгасы, фермерскія гаспадаркі, сельгасарганізацыі і перапрацоўчыя прадпрыемствы. Кірмашы будуць працаваць у горадзе да 4 лістапада. Дзяржынскі раён: «Калі падымаецца заслона…»Праграмай пад такой назвай пачне 24 верасня свой 56-ы творчы сезон Дзяржынскі гарадскі Дом культуры. У гэты дзень на сцэну выйдуць усе творчыя калектывы ўстановы з прэзентацыяй сваіх найлепшых нумароў. Гледачоў чакаюць сустрэчы з любімымі артыстамі і, канешне ж, новыя знаёмствы. Будуць адзначаны самыя актыўныя гледачы, агучаны прозвішчы пераможцаў у намінацыях «За адданасць і вернасць роднаму ГДК», а таксама «За творчую адданасць ГДК». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свята народных рамёстваў, восеньскія кірмашы, Дзень горада ў Мядзелі. Якія яшчэ цікавыя мерапрыемствы пройдуць на Міншчыне.
|
|