Пружанская котка ўратавала ад смерці на пажары шэсць чалавек. 21.by

Пружанская котка ўратавала ад смерці на пажары шэсць чалавек

23.09.2017 13:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: budni.by

У Пружанах котка выратавала шэсць чалавек ад смерці на пажары. Як піша выданне “Раённыя будні”, здарэнне адбылося 20 верасня ў чатырохкватэрным доме, які знаходзіцца ў прыватным сектары па вуліцы Свабоды.

Калі пажарныя прыехалі на месца здарэння, то ўбачылі, што агонь цалкам ахапіў веранду першай кватэры, перакінуўся на такую ж драўляную прыбудову другой кватэры і на агульны дах будынка. З агню выратавальнікі вынеслі траіх жыхароў — двух састарэлых бацькоў, аднаму з якіх было цяжка рухацца без дадатковай дапамогі, і іх нецвярозага 48-гадовага сына. Таксама пажарныя дапамаглі пакінуць памяшканне жыхарам з другой кватэры — маці з пяцігадовым сынам і гадавалай дачкой.

Прычынай пажару хутчэй за ўсё стала неасцярожнасць пры курэнні: нецвярозы сын гаспадароў першай кватэры курыў на канапе, якая загарэлася. Інцыдэнт мог скончыцца трагічна, калі б не суседская котка: жывёла прачнулася сярод ночы і пачала галасіць, пабудзіўшы людзей. Верагодна, яна зрэагавала на дым, які ішоў з суседняй кватэры. Пажарныя сцвярджаюць, што дзякуючы котцы людзі своечасова выклікалі выратавальнікаў і засталіся жывыя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: budni.by У Пружанах котка выратавала шэсць чалавек ад смерці на пажары. Як піша выданне “Раённыя будні”, здарэнне адбылося 20 верасня ў чатырохкватэрным доме,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика