У Жабінцы п'яны бяспраўнік учыніў аўтапагром на могілках
25.09.2017 14:46
—
Разное
|
Фота: abw.by Натуральны пагром на могілках учыніў аўтааматар у Жабінцы ў суботу, 23 верасня. Здарэнне адбылося каля 14-й гадзіны. 30-гадовы кіроўца аўтамабіля "Форд Транзіт" ехаў па гравійнай дарозе ў напрамку вуліцы Палявой. Мужчына не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў агароджу мясцовых могілак. Аўтамабіль знёс тры пралёты агароджы, а таксама пашкодзіў дзве надмагільныя пліты. З месца здарэння кіроўца ўцёк, адзначае сайт Праваахоўнікі затрымалі яго па месцы жыхарства. Медагляд паказаў у яго 1,8 праміле алкаголю. На кіроўцу склалі пяць адміністрацыйных пратаколаў. Падчас праверкі выявілася, што ў сакавіку 2014 года мужчына быў пазбаўлены правоў кіравання транспартам, але дагэтуль знаходзіцца ў актыўным статусе пазбаўлення. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: abw.by Натуральны пагром на могілках учыніў аўтааматар у Жабінцы ў суботу, 23 верасня. Здарэнне адбылося каля 14-й гадзіны. 30-гадовы кіроўца аўтамабіля "Форд...
|
|